BE RU EN

Стала вядома, якія візавыя санкцыі будуць уведзеныя супраць лукашыстаў

  • 29.09.2021, 21:01

Чыноўнікам-ябацькам не будуць выдаваць шматразовыя візы.

29 верасня Еўракамісія прапанавала часткова прыпыніць дзеянне пагаднення ЕЗ з Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму. Гэтае прыпыненне з'яўляецца лакальным, накіраваным на дзяржаўных чыноўнікаў і ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў, заявілі на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі прадстаўнікі Еўракамісіі. Рашэнне павінна прыняць Рада ЕЗ.

У публікацыі wyborcza.pl згадваецца, якія менавіта візавыя санкцыі будуць уведзеныя супраць Беларусі. Пад іх трапяць сябры афіцыйных дэлегацый, прадстаўнікі цэнтральных і мясцовых уладаў, парламента, мясцовых саветаў, Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў. Супрацоўнікі гэтых устаноў будуць плаціць за шэнгенскія візы не 35, а 80 еўраў. Таксама ім не будуць выдаваць шматразовыя візы. Дзеля атрымання «шэнгена» ім трэба будзе падаваць максімальна падрабязнае абгрунтаванне для ўезду.

Прадстаўнікі Еўракамісіі падкрэсліваюць, што рашэнне не закране звычайных грамадзян Беларусі і што візавыя санкцыі - гэта адказ на дзеянні афіцыйнага Менска (згадваецца спроба дэстабілізаваць ЕЗ з дапамогай мігрантаў, прыпыненне дзеяння пагаднення аб рэадмісіі). Брусэль рыхтуе і новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі.

Апошнія навіны