BE RU EN

«Комсомольская правда в Беларуси» пракаментавала блакаванне свайго сайта

  • 29.09.2021, 19:21

Сайт не атрымліваў афіцыйнага паведамлення аб блакаванні.

«Комсомольская правда в Беларуси» пракаментавала блакаванне свайго сайта.

У паведамленні, апублікаваным у тэлеграм-канале выдання, гаворыцца, што КП не атрымлівала афіцыйнага паведамлення аб блакаванні. Рэдакцыя гатовая ліквідаваць усе парушэнні.

Выданне адзначае, што дзейнічае ў рэчышчы збалансаванай інфармацыйнай палітыкі, максімальна ўлічваючы ўвесь тэматычны спектр інфармацыйнага поля Беларусі, у рэдакцыйнай палітыцы няма мэты ствараць напружанне ў грамадстве. У канцы паведамлення КП выказала спачуванне сям'і загінулага супрацоўніка КДБ.

Нагадаем, сайт kp.by перастаў адкрывацца сёння раніцай. Учора журналісты выдання ўзялі каментар у аднакласніцы забітага Андрэя Зэльцэра. Гэта выклікала хвалю абурэнняў і абраз у праўладных тэлеграм-каналаў.

Сайт не адкрываецца ні ў Беларусі, ні за мяжой - паказваецца стандартная заглушка Мінінфарма.

Апошнія навіны