BE RU EN

Беларускія цыгарэты спрабавалі завезці ў Літву ў машыне з торфам

  • 29.09.2021, 19:15

Фотафакт.

Партыю беларускіх цыгарэт затрымалі на мінулым тыдні на беларуска-літоўскай мяжы.

Грузавы аўтамабіль перасякаў мяжу ў пункце пропуску «Райгардас». У грузавіку перавозіліся тарфяныя брыкеты, але пры дбайным аглядзе ў падлозе паўпрычэпа быў знойдзены тайнік, а ў ім - беларускія цыгарэты.

Праз складанасці дэмантажу мытнікі канфіскавалі пакуль толькі частку кантрабанднага грузу - 40 тысяч пачкаў цыгарэт коштам 141,6 тысячы еўраў. Кіроўца аўтамабіля арыштаваны на два тыдні, паведамляе мытня Літвы.

ФОТА: МЫТНЯ ЛІТВЫ
ФОТА: МЫТНЯ ЛІТВЫ
ФОТА: МЫТНЯ ЛІТВЫ
ФОТА: МЫТНЯ ЛІТВЫ

Апошнія навіны