BE RU EN

Кабмін Украіны зацвердзіў стратэгію дэакупацыі Крыма

  • 29.09.2021, 14:49

Дакумент прадугледжвае канкрэтныя крокі для вяртання кантролю над паўвостравам.

Кабінет міністраў Украіны зацвердзіў Стратэгію дэакупацыі Крыма. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль у сераду, 29 верасня.

«Дакумент стане комплекснай дарожнай мапай для вяртання ўкраінскага Крыму. Як было адзначана, Крымская платформа - гэта не разавае мерапрыемства. Мы вітаем комплексныя дакументы, якія змяшчаюць падрабязныя крокі дэакупацыі, прыцягваем да гэтага пытання найлепшых экспэртаў і аналітыкаў з усяго свету. Мы таксама працуем з нашымі партнёрамі і ў рамках міжнародных арганізацый, каб тэма Крыма стала была ў сусветным парадку дня», - напісаў Шмыгаль у Telegram.

Нагадаем, 22 верасня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас выступу на агульных дэбатах 76-й сесіі Генасамблеі ААН прапанаваў «ажывіць» дзейнасць арганізацыі. Ён нагадаў, што арганізацыя праігнаравала ўдзел у Крымскай платформе, а таксама належным чынам не зрэагавала на раздачу Расеяй пашпартоў жыхарам акупаваных тэрыторый Украіны і ўцягванне грамадзян Украіны ў выбары Дзярждумы.

Апошнія навіны