BE RU EN

Расея заваліла дзяржпраграму развіцця авіяцыі

  • 29.09.2021, 11:31

Пастаўкі на ўнутраны рынак і за мяжу ўпалі.

Вынікам рэалізацыі дзяржпраграмы ў развіцці авіяпраму ў Расеі стала скарачэнне паставак як на ўнутраны рынак, так і за мяжу, паведамляе Падліковая палата.

«Адбылася пастаўка на знешні і ўнутраны рынкі 60 самалётаў (для параўнання ў 2019 годзе пастаўлена 73 самалёты), 141 гелікоптара (для параўнання ў 2019 годзе пастаўлена 153 гелікоптары)», – гаворыцца ў матэрыялах.

На рэалізацыю дзяржпраграмы паўплывала пандэмія, адзначае Падліковая палата са спасылкай на справаздачу Мінпрамгандлю РФ.

«Дадатковымі істотнымі чыннікамі сталі: санкцыйны рэжым, абумоўлены ўвядзеннем дадатковых санкцый з боку ЗША», – гаворыцца ў матэрыялах.

Пастаўкі ваенных і цывільных авіярухавікоў у 2020 г. знізіліся амаль на 6%, да 791 шт.

Летась заказчыкі атрымалі пяць паветраных караблёў малой авіяцыі (самалёты L-410) супраць сямі год таму.

Пры гэтым дзель паставак расейскіх самалётаў на сусветным рынку цывільнай авіяцыі склала 1%.

Акрамя таго, сярод чыннікаў, якія паўплывалі на рэалізацыю дзяржпраграмы, Падліковая палата называе «выяўленне на рухавіку ТВ7-117В дэфектаў, карэктаванне тэрмінаў пастаўкі сілавой устаноўкі ТВ7-117СТ-01 з прычыны затрымкі працаў з самалётам Іл-112В і правядзенне комплексу выпрабаванняў, неабходных для вырабу сілавой устаноўкі ТВ7-117СТ-01 для сертыфікацыйных выпрабаванняў».

Апошнія навіны