BE RU EN

Ва Украіне прапануюць дазволіць COVID-вакцынацыю з 12 гадоў

  • 28.09.2021, 20:10

Прывіваць будуць толькі прэпаратам Pfizer.

Група экспэртаў у пытаннях імунапрафілактыкі рэкамендуе Міністэрству аховы здароўя дазволіць вакцынацыю ад каранавіруса ад 12 гадоў. Пра гэта паведаміў кіраўнік групы экспэртаў Фёдар Лапій у інтэрв'ю медэкспэртаў ЮНІСЕФ Кацярыне Булавінавай.

«Учора мы прагаласавалі, каб рэкамендаваць Міністэрству аховы здароўя зрабіць вакцыну даступнай для ўсіх ад 12 гадоў. Гаворка ідзе пра вакцыну Pfizer», - сказаў ён.

Гэтая прапановы разгледзяць у гэтую пятніцу.

Пры гэтым Лапій удакладніў, што такая прапанова не азначае, што невакцынаваных дзяцей не будуць пускаць у школу.

Таксама перад пачаткам вакцынацыі дзяцей будзе зацверджаны яе алгарытм.

Апошнія навіны