BE RU EN

Польскія памежнікі паказалі, як мігрантам дапамагаюць перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі

  • 28.09.2021, 19:43

Відэафакт.

Памежная служба Польшчы апублікавала відэазапіс, зроблены з дапамогай цеплавізара ўначы на лініі мяжы з Беларуссю.

Ведамства сцвярджае, што мігрантам незаконна перасекчы мяжу дапамагаюць беларускія памежнікі. Відэа было апублікаванае ў Twitter памежнай службы Польшчы.

«Беларускі бок дапамагае нелегальным мігрантам пераадольваць тэхнічны бар'ер на мяжы. Афіцэры памежнай службы рэгулярна падаюць абсталяванне і інструменты, неабходныя для незаконнага перасячэння мяжы, - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны