BE RU EN

Даследаванне: Толькі 4% стартапаў не бачаць прычын пакінуць Беларусь

  • 28.09.2021, 19:08

Пры гэтым 58% стартапаў ужо пакінулі Беларусь.

Толькі 4% беларускіх стартапаў не бачаць прычын для пераезду, бо іх усё задавальняе. Пры гэтым 58% стартапаў ужо пакінулі Беларусь.

Пра гэта гаворыцца ў даследаванні Imaguru, у якім удзельнічалі прадстаўнікі 220 стартапаў.

Палітычны крызіс у Беларусі негатыўна паўплываў на працу беларускага бізнэсу агулам і пераважнай большасці стартапаў – між іншым, адзначаюць экспэрты.

У ліку галоўных наступстваў крызісу стартапы называюць релакацыю бізнэсу, змяненне планаў і павелічэнне расходаў, пагаршэнне доступу да знешняга фінансавання, пагрозы развіццю бізнэсу, зніжэнне эфектыўнасці сваёй працы.

Чвэрць усіх стартапаў, якія з'ехалі, не плануюць вяртацца ў Беларусь. Астатнія галоўнай умовай вяртання называюць дэмакратычныя перамены ў краіне.

Пры гэтым 70% стартапаў уважаюць, што наступствы палітычнага крызісу будуць адчувальныя і пасля 2023 года.

Апошнія навіны