BE RU EN

Дыетолаг распавяла аб дыеце, якая паляпшае сон

  • 28.09.2021, 17:11

Са слоў экспэрткі, ежа здольная ўплываць на цыркадныя рытмы.

Брытанскі дыетолаг Лола Бігс распавяла пра дыету, якая паляпшае сон. Яе парады прыводзіць выданне a target="_blank" href=https://www.express.co.uk/life-style/health/1496341/how-to-sleep-diet-sleep-hygiene>Daily Express.

Са слоў экспэрткі, ежа здольная ўплываць на цыркадныя рытмы - ваганні інтэнсіўнасці біялагічных працэсаў, звязаныя са зменай дня і ночы. Паколькі яны рэгулююцца гармонам мелатанін, які сінтэзуецца з амінакіслаты трыптафан, ужыванне прадуктаў з трыптафанам дапамагае лепш спаць. Галоўнай крыніцай гэтага рэчыва Бігс называе курынае мяса. Таксама яно змяшчаецца ў кунжуце, аўсянцы і малацэ.

На сінтэз мелатаніна ўплываюць не толькі трыптафан, але і амега-3-ненасычаныя тлустыя кіслоты. Для папаўнення іх запасу Бігс рэкамендуе тлустую рыбу, напрыклад, сардзіны, анчоўсы, скумбрыю і ласось. А ўвечары, на думку дыетолага, трэба грызці арэхі, асабліва міндаль і фісташкі, і есці свежыя вішні або чарэшні, якія, як сцвярджае Бігс, вядомыя станоўчым уплывам на сон.

Апошнія навіны