BE RU EN

Сербы Босніі ды Герцагавіны збіраюцца стварыць сваё войска

  • 28.09.2021, 16:34

Пастанову павінен прыняць парламент Рэспублікі Сербскай.

Сербы выйдуць з пагаднення аб стварэнні адзінага войска Босніі і Герцагавіны і цягам некалькіх месяцаў створаць уласнае, заявіў чалец прэзідыума Босніі і Герцагавіны ад сербаў Міларад Додзік, паведамляе РІА «Новости».

З ягоных слоў, гэта адпавядае канстытуцыі Босніі і Герцагавіны, арганізаванай як аб'яднанне дзвюх моцна аўтаномных частак - Рэспублікі Сербскай і харвацка-мусульманскай Федэрацыі.

Пастанову павінен прыняць парламент Рэспублікі Сербскай.

Апошнія навіны