BE RU EN

У Верхнядзвінскім раёне жанчына ўдарыла міліцыянта

  • 28.09.2021, 16:27

А таксама сапсавала форму супрацоўніку ДАІ.

У Верхнядзвінскім раёне жанчына ўдарыла супрацоўніка міліцыі, паведамілі ў абласным УУС.

Жанчына, як паведамляе міліцыя, з кулакамі напала на міліцыянтаў.

У выніку ўчастковы атрымаў удар рукой у твар, а супрацоўніку ДАІ яна сапсавала форменнае абмундзіраванне.

У дачыненні да вясковай жанчыны распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны