BE RU EN

Страйк энэргетыкаў спыніць усю Беларусь

  • 28.09.2021, 14:08

Падстанцыі краіны і так знаходзяцца ў гаротным стане.

Вяртаемся да тэмы забастоўкі. На гэты раз гаворка пойдзе пра энэргетыкаў. Без электрычнасці стане ўсё: станкі, электратранспарт, кампутары і нават «Гебельс-ТВ», піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

У жніўні-2020 энэргетычная сістэма была на мяжы спынення. Фактычна, працавалі толькі экстранныя службы. Усе астатнія або стаялі ў ланцужках салідарнасці, ці проста глядзелі, што робіцца па ўсёй краіне. Настроі былі радыкальнымі, асобныя дыспетчары былі гатовыя выключаць рубільнік.

Цяпер у энэргетыцы людзі дапрацоўваюць кантракты і спакойна сыходзяць. Асабліва адчуваецца адток у тэхнічных службах. Работнікаў спрабуюць залагодзіць - апошнія месяцы налічваецца павышаны аклад. Але эканомія таксама нікуды не знікае (грошай асабліва няма): ходзяць чуткі пра тое, што абрэжуць даплаты за шкоднасць і дадатковыя дні да адпачынкаў (хочуць павысіць парог: калі раней даплаты былі, калі ты праводзіў 50 адсоткаў працоўнага часу са шкоднасцю, то цяпер яна павысіцца да 80 адсоткаў.

Мы ўжо не раз расказвалі пра гаротны стан падстанцый. Аварыі прадаўжаюць здарацца. І ў нейкі момант можа проста не знайсціся спецыялістаў, якія возьмуцца рамантаваць тое, што выйшла з ладу.

Энэргетыкі, узгадайце, колькі кантралёраў развялося, якія толькі імітуюць бурную дзейнасць. Начальнікі РЭСаў, гэта ж вы ў курылках казалі пра тое, што вам не патрэбныя ўсе гэтыя аблэнэрга. Вы цалкам маглі б працаваць аўтаномна, каб вам далі магчымасць распараджацца грашыма, якія вы ж самі і зарабляеце. «Белэнэрга» ператварыўся ў структуру, якая займаецца выключна раздачай указанняў.

Уся гэтая лядашчая сістэма трымаецца выключна на вашай адказнасці і прафесіяналізме. Менавіта вы гаспадары на падстанцыях і ГРЭС. Ніводзін ідэолаг, ніводзін старшыня прафсаюзнай суполкі, ніводзін АМАПавец не змогуць залезці ў сістэму, дзе высокае напружанне. Вы - адзін з самых важных элементаў усяго ланцугу ў дзяржаве. І гэта трэба выкарыстоўваць.

Апошнія навіны