BE RU EN

Стан Ілона Маска ўпершыню перавысіў $200 мільярдаў

  • 28.09.2021, 14:02

Заснавальнік Tesla і SpaceX другім разам за год стаўся першым у рэйтынгу найбагацейшых людзей планеты.

Амерыканскі бізнэсовец Ілон Маск зноў прабіўся на першае месца сусветнага рэйтынгу самых багатых людзей Forbes. Пры гэтым ягоны стан упершыню перавысіў 200 мільярдаў даляраў.

Ён пасунуў з першага месца заснавальніка Amazon Джэфа Безаса.

Такім чынам, Маск стаў трэцім чалавекам у свеце, чый стан перавысіў 200 мільярдаў даляраў. Першым у жніўні 2020 года стаў Безас, а другім - прэзідэнт групы LVMH Бернар Арно ў чэрвені.

Нагадаем, Маск ужо быў у топе рэйтынгу ў студзені, але пратрымаўся на першым месцы ўсяго некалькі дзён.

Апошнія навіны