BE RU EN

Польскія памежнікі развярнулі сотні нелегалаў, якія спрабавалі прарвацца з тэрыторыі Беларусі

  • 28.09.2021, 10:43

Затрыманыя чатыры чалавекі, якія спрабавалі дапамагчы мігрантам незаконна перасячы мяжу.

Польскія памежнікі за дзень спынілі 339 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

Затрыманыя 15 нелегальных мігрантаў з Ірака. Астатніх парушальнікаў не пусцілі на тэрыторыю Польшчы.

Акрамя таго памежнікі затрымалі яшчэ чатырох чалавек, якіх падазраюць у дапамозе мігрантам. Усе чацвёра – замежнікі, грамадзяне Таджыкістана, Грузіі, Сербіі і Беларусі.

Апошнія навіны