BE RU EN

Заўтра ў Беларусі зноў падаражэе бензін

  • 27.09.2021, 19:09

Гэта 29-е змяненне цэн аўтамабільнага паліва сёлета.

З 28 верасня ў Беларусі максімальныя раздробныя адпускныя кошты дызельнага паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

З 28 верасня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 99 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 2 рублі 9 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 2 рублі 31 капейка, ДТ - 2 рублі 9 капеек.

Гэта 29-е змяненне коштаў аўтамабільнага паліва сёлета. Апошні раз кошт паліва змяняўся 21 верасня: дызель і бензіны падаражэлі на 1 капейку.

Апошнія навіны