BE RU EN

Ацяпленне ўключылі ва ўсіх жылых дамах Менска

  • 27.09.2021, 18:32

Па рэспубліцы ўключана ацяпленне ў 97% жылых дамоў.

У Беларусі ацяпленне ўключана ў 97% жылых дамоў, якія падлягаюць уключэнню ад кацельняў, паведамілі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Паводле інфармацыі ведамства, у сувязі з устойлівым пахаладаннем усімі аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам узгоднены пачатак ацяпляльнага сезона. Так, на раніцу 27 верасня па рэспубліцы ўключана ацяпленне ў 97% жылых дамоў, якія падлягаюць уключэнню ад кацельняў.

У Менску і Магілёўскай вобласці ацяпленне ўключана 100% дамоў, у Віцебскай вобласці - 99,8%, у Гомельскай - 99%.

Апошнія навіны