BE RU EN

Польскія спецслужбы: Беларускія сілавікі пад выглядам лекаў даюць мігрантам наркотыкі

  • 27.09.2021, 17:45

Пра такія выпадкі паведамляюць і літоўскія спецслужбы.

Беларускія сілавікі пад выглядам лекаў даюць мігрантам наркотыкі. Пра гэта на адмысловай прэс-канферэнцыі паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара польскіх спецслужбаў Станіслаў Жарын, піша nashaniva.com.

Са слоў Жарына, такую інфармацыю ім паведамілі літоўскія спецслужбы. 22 ліпеня літоўскія памежнікі затрымалі недалёка ад Друскінінкая групу з 15 грамадзян Ірака і Расеі. Разам з імі было двое дзяцей ва ўзросце 6 і 1,5 гадоў. Пасля затрымання дарослыя заявілі памежнікам, што яны не могуць абудзіць дзяцей, і папрасілі аб дапамозе.

Апісваючы абставіны, яны распавялі, што адзін з беларусаў, якія суправаджалі іх, даў ім дзве таблеткі для дзяцей, каб яны не плакалі пры пераходзе мяжы. У выніку дзеці былі шпіталізаваныя.

Лекары выявілі наркотык метадон. На думку польскіх спецслужбаў, дзеці маглі б памерці, калі б не хуткае ўмяшанне літоўскіх памежнікаў і лекараў.

Апошнія навіны