BE RU EN

Сяргей Дылеўскі падтрымаў кіроўцаў Менскага хлебазавода, якія абвясцілі страйк

  • 27.09.2021, 17:28

Рабочыя хлебазавода, падтрымайце калег, не заставайцеся ўбаку

Лідар Беларускага аб'яднання працоўных (БАР) Сяргей Дылеўскі звярнуўся да кіроўцаў Менскага хлебазавода:

- Мы, Беларускае аб'яднанне працоўных, падтрымліваем стачкі кіроўцаў трэцяга хлебазавода!

Хлопцы, калі вам патрэбная падтрымка і дапамога, не саромейцеся звяртацца да нас у сацсетках. Мы для гэтага і працуем, каб падтрымліваць страйкі на месцах. Рабочыя трэцяга хлебазавода, падтрымайце сваіх калег, не заставайцеся ўбаку.

Стачцы быць.

Апошнія навіны