BE RU EN

Bloomberg: iPhone 14 выйдзе ў зусім новым дызайне

  • 27.09.2021, 17:02

Інжынеры Apple працуюць над маштабнымі зменамі.

Не паспелі фанаты атрымаць асалоду ад iPhone 13, як у сетках папаўзлі чуткі пра iPhone 14. Новы смартфон ад Apple нібыта будзе з якасна новым новым дызайнам. Пра гэта піша аглядальнік Марк Гурман у сваім блогу ў Bloomberg (пераклад - «УНІАН»).

З ягоных слоў, у iPhone 14 чакаецца поўны рэдызайн. Пры гэтым ён указаў, што інжынеры Apple працуюць над маштабнымі зменамі.

Акрамя таго, Гурман падкрэсліў, што налета фанаты Apple ўбачаць зусім новыя iPhone пачатковага і прафесійнага ўзроўню.

Цяперашняе пакаленне iPhone 13 з'яўляецца «бяспечнай мадэллю» для пераходу з iPhone 11 і больш ранніх версій.

Апошнія навіны