BE RU EN

Рэжым Лукашэнкі перакідае нелегалаў у грузавых кантэйнерах?

  • 27.09.2021, 14:45

Выйсце з гэтай сітуацыі - татальны кантроль грузаў з боку ЕЗ.

Частка нелегальных мігрантаў, якія закідваюцца спецслужбамі тэрарыстычнага рэжыму ў Еўропу, вельмі паспяхова абыходзіць узмоцненыя патрулі польскіх, літоўскіх і латвійскіх памежных службаў і дабіраецца да сваёй мэты - Нямеччыны, піша Telegram-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

Як у іх атрымліваецца здзейсніць амаль немагчымае?

У нас ёсць свой варыянт адказу на гэтае пытанне: частку мігрантаў закідваюць у грузавых кантэйнерах праз інтэрмадальны тэрмінал у Малашэвічах (Польшча).

Ні для кога не сакрэт, што на таварных пунктах пропуску правяраюць грузы выбарачна, і шанец праскочыць велізарны. Да таго ж, беларускія падкантрольныя дыктатару спецслужбы могуць прыкрыць перакідку кантэйнера з мігрантамі кантрабандай цыгарэт. А менавіта, спецыяльна зліць польскаму боку інфармацыю аб кантэйнерах з цыгарэтамі, і адначасова адправіць кантэйнер з мігрантамі. Польскія памежнікі і мытнікі зоймуцца перахопам і афармленнем чарговых партый цыгарэт, а кантэйнеры з мігрантамі бесперашкодна паедуць далей.

Выйсце з гэтай сітуацыі - татальны кантроль грузаў на тэрмінале ў Малашэвічах, альбо абмежаванне яго прапускной здольнасці да развязання штучнага міграцыйнага крызісу.

Апошнія навіны