BE RU EN

На вакзале, у метро і на прадпрыемствах: Апублікаваны актуальны спіс адрасоў, дзе можна зрабіць прышчэпку ад каранавірусу

  • 27.09.2021, 12:06

Засталося толькі выбраць найбліжэйшы пункт і запісацца на вакцынацыю.

Міністэрства аховы здароўя на сваім сайце апублікавала спіс адрасоў, дзе можна зрабіць прышчэпку ад каранавірусу, піша zerkalo.io.

Інфармацыя на сайце ўстановы пададзеная паводле абласцей і ўтрымлівае актуальныя адрасы, нумары тэлефонаў і спасылкі на электронны запіс на вакцынацыю.

Вакцынавацца можна ў паліклініках, шпіталях і РНПЦ, гандлёвых цэнтрах, на прадпрыемствах, у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання, на чыгуначным вакзале і нават у метро. Тут можна паглядзець падрабязны спіс адрасоў паводле ўсіх абласцей.

Засталося толькі выбраць найбліжэйшы пункт і запісацца на вакцынацыю.

Нагадваем, у Беларусь прыйшла чацвёртая хваля каранавірусу. Паказнікі захворвання і смяротнасці за дзень б'юць антырэкорды. Паводле словаў кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, адзначаецца зрушэнне захворвання на каранавірус у бок больш маладых.

Апошнія навіны