BE RU EN

Лідар нямецкіх сацыял-дэмакратаў расказаў, з кім збіраецца стварыць кааліцыю

  • 27.09.2021, 11:23

Сацыял-дэмакраты будуць мець найбуйнейшую фракцыю ў парламенце Нямеччыны.

Лідар нямецкіх сацыял-дэмакратаў Олаф Шольц заявіў пра намер стварыць кіроўную кааліцыю з Партыяй зялёных і лібераламі. Шольц заклікаў блок ХДЗ / ХСЗ сысці ў апазіцыю, паведамляе Reuters.

Згодна з звесткамі камісіі, у новым складзе парламента Нямеччыны будзе 735 дэпутатаў, у той час як у папярэднім іх было 709.

Размеркаванне месцаў паміж партыямі выглядае так:

Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны – 206 дэпутатаў (плюс 53 мандаты);

ХДЗ / ХСЗ – 196 дэпутатаў (мінус 50 мандатаў);

Партыя зялёных – 118 дэпутатаў (плюс 51 мандат);

Свабодная дэмакратычная партыя Нямеччыны – 92 дэпутаты (плюс 12 мандатаў);

Альтэрнатыва для Нямеччыны – 83 дэпутаты (мінус 11 мандатаў);

Левая партыя – 39 дэпутатаў (мінус 30 мандатаў).

Апошнія навіны