BE RU EN

Палітзняволеную Наталлю Хершэ пераводзяць з калоніі ў турму

  • 27.09.2021, 10:58

Грамадзянка Швэйцарыі незаконна знаходзіцца за кратамі ўжо больш за год.

Палітзняволеную грамадзянку Швэйцарыі Наталлю Хершэ пераводзяць з гомельскай калоніі ў турму. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў брат Наталлі Генадзь Касьян.

«Прадстаўленне ВК-4 аб пераводзе ў турму задаволенае», – паведамілі брату Наталлі ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля. Выязное судовае пасяджэнне прайшло 24 верасня ў папраўчай калоніі, дзе Хершэ адбывае пакаранне.

Наталля ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі: яе затрымалі 19 верасня мінулага года пасля жаночага маршу і асудзілі на 2,5 года за сарваную з амапаўца балаклаву.

У калоніі Хершэ адмовілася шыць форму сілавікам, за што яе каралі ШІЗА і ПКТ (штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу).

Брат таксама расказаў, што Наталлю некалькі разоў прасілі напісаць прашэнне аб памілаванні, але яна адмовілася.

Апошнія навіны