BE RU EN

Выбары ў Нямеччыне: Як размеркаваліся месцы ў Бундэстагу паміж партыямі

  • 27.09.2021, 9:52

Больш за ўсё мандатаў – у сацыял-дэмакратаў.

Федэральная выбарчая камісія Нямеччыны апублікавала звесткі пра тое, як размяркуюцца месцы ў Бундэстагу паміж партыямі пасля федэральных выбараў.

Паводле звестак камісіі, у новым складзе парламента Нямеччыны будзе 735 дэпутатаў, у той час як у папярэднім іх было 709.

Размеркаванне месцаў паміж партыямі выглядае так:

Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны – 206 дэпутатаў (плюс 53 мандаты);

ХДЗ / ХСЗ – 196 дэпутатаў (мінус 50 мандатаў);

Партыя зялёных – 118 дэпутатаў (плюс 51 мандат);

Свабодная дэмакратычная партыя Нямеччыны – 92 дэпутаты (плюс 12 мандатаў);

Альтэрнатыва для Нямеччыны – 83 дэпутаты (мінус 11 мандатаў);

Левая партыя – 39 дэпутатаў (мінус 30 мандатаў).

У новым складзе Бундэстагу парламенцкую большасць складае 368 дэпутатаў. Паколькі ні адна з партый не атрымала абсалютнай большасці, для фармавання ўраду ім давядзецца дамаўляцца пра стварэнне кааліцыі.

Колькасць дэпутатаў Бундэстагу змяняецца праз асаблівасці выбарчай сістэмы Нямеччыны.

Апошнія навіны