BE RU EN

Boeing Таракана вылецеў з Сочы

  • 26.09.2021, 20:40

Сіняпальцы правёў там амаль два дні.

Boeing-767 прыляцеў у Сочы яшчэ ў пятніцу, 24 верасня, у 17:35. Аднак афіцыйных візітаў Сіняпальцага не анансавалася. На публіцы Аляксандр Лукашэнка апошні раз з'яўляўся ў чацвер, 23 верасня – сустракаўся з міністрам прамысловасці і віцэ-прэм'ерам.

Бліжэй да вечару 24 верасня расейскае інфармацыйнае агенцтва РІА Навіны са спасылкай на ўласную крыніцу паведаміла, што Лукашэнка выправіўся ў Сочы з прыватным візітам:

– Прыляцеў адпачыць у дом адпачынку, які ён выкарыстоўвае як сваю рэзідэнцыю, – растлумачыў суразмоўца.

Назад «Борт №1» вылецеў у нядзелю, 26 верасня ў 18:30. Такім чынам, самалёт беларускага ўзурпатара (а можа і сам Лукашэнка) правёў у Сочы амаль два дні. Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра візіт пакуль няма.

Нагадаем, у гэты ўік-энд Сочы прымаў вялікае спартовае свята – расейскі этап «Формулы 1». Але ў суботу ў Сочы прайшла моцная залева – многія вуліцы затапіла, моцна намок і аўтадром – давялося скасаваць некаторыя трэніровачныя заезды. Зрэшты, надвор'е дазваляла пачаць асноўную гонку паводле раскладу, у нядзелю а 15 гадзіне. Дождж зарадзіў толькі на апошніх колах, паказытаў нервы ўдзельнікам і заўзятарам. Дарэчы, кошт квіткоў на трыбуны ў Сочы дасягае 750 даляраў, а яшчэ ёсць розныя VIP-ложы, якія не трапляюць у вольны продаж. Вядома, што аматарам «Формулы 1» з'яўляецца старэйшы сын Таракана Віктар Лукашэнка.

У выніку ў 16:35 гонка скончылася, у 16.50 удзельнікі "подыума" ўжо абліваліся шампанскім.

Апошнія навіны