BE RU EN

Буйная аўтааварыя ў Менску забрала жыцці чатырох чалавек

  • 26.09.2021, 18:23

Аварыя адбылася на МКАД.

У Менску на МКАД трапіў у аварыю і згарэў аўтамабіль Citroën, загінулі ягоны кіроўца і трое пасажыраў, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле папярэдніх звестак, блізу 14:30 у нядзелю на 19-м кіламетры ўнутранага кальца МКАД сутыкнуліся седлавы цягач MAN, аўтамабілі Mercedes, Honda і Citroën.

У выніку ўдару Citroën загарэўся. Кіроўца і трое пасажыраў аўтамабіля атрымалі траўмы, ад якіх памерлі на месцы здарэння. Асобы загінулых высвятляюцца.

Апошнія навіны