BE RU EN

Украінскія вайскоўцы дэсантаваліся з амерыканскіх «Геркулесаў»

  • 26.09.2021, 17:26

Фотафакт.

На вучэннях Rapid Trident-2021 адбылося супольнае дэсантаванне вайскоўцаў Узброеных сіл ЗША, дэсантна-штурмавых войскаў i iншых падраздзяленняў краін-партнёраў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны.

Удзельнікі Rapid Trident-2021 дэсантаваліся з вышыні 400 метраў з вайскова-транспартных самалётаў ВС ЗША С-130 «Геркулес» з ужываннем амерыканскіх дэсантных парашутных сістэм Т-11.

Паводле інфармацыі Мінабароны, у супольным дэсантаванні шматнацыянальнага падраздзялення ўдзельнічалі спецназаўцы 13-га асобнага дэсантна-штурмавога батальёна імя палкоўніка Сенюка дзевяноста пятай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады УСУ.

Напярэдадні спецназаўцы прайшлі адпаведную дадатковую падрыхтоўку пад кіраўніцтвам інструктараў ВС ЗША.

Апошнія навіны