BE RU EN

Калапс на мяжы: выезду з Беларусі чакае больш за 1,7 тысячы фур

  • 26.09.2021, 14:50

Самая напружаная абстаноўка - на літоўскім накірунку.

Больш за 1,7 тысячы грузавікоў стаяць у чэргах на выезд з Беларусі, самая напружаная абстаноўка - на літоўскім накірунку.

Паводле звестак Дзяржпамежкамітэта на 12.00 26 верасня, у пункце пропуску «Каменны Лог» у чарзе стаяць больш за 390 грузавікоў, «Прывалка» - 230, «Катлоўка» - 190, «Беняконі» - 170, «Відзы» - больш за 150.

Чэргі ёсць і на выездзе ў Латвію: у пункце пропуску «Грыгораўшчына» чакаюць больш за 160 грузавікоў, «Урбаны» - больш за 150 фур.

На беларуска-польскай мяжы ў «Брузгах» стаяць больш за 130 цяжкавікоў, у «Бераставіцы» - 70, «Казловічах» - 80.

Дзяржпамежкамітэт Беларусі неаднаразова заяўляў, што прычына такіх чэргаў - невыкананне сумежнымі краінамі дамоўленасці ў пропуску грузавога транспарту на сваю тэрыторыю.

Апошнія навіны