BE RU EN

Талібы абвінавацілі Таджыкістан ва ўмяшанні ў справы Афганістана

  • 26.09.2021, 14:07

Абдул Гані Барадар заявіў аб магчымых захадах у адказ.

В.а. намесніка кіраўніка сфармаванага рухам «Талібан» урада Афганістана Абдул Гані Барадар заявіў, што Таджыкістан умешваецца ва ўнутраныя справы краіны.

«Таджыкістан умешваецца ў нашы справы, на кожнае дзеянне ёсць процідзеянне», - сказаў ён у інтэрв'ю тэлеканалу Al-Jazeera (пераклад - ria.ru).

У пачатку жніўня талібы актывізавалі наступ на ўрадавыя сілы Афганістана, 15 жніўня ўвайшлі ў Кабул і на наступны дзень заявілі, што вайна скончаная.

Апошнія два тыдні жніўня з аэрапорта Кабулу, які знаходзіўся пад аховай амерыканскіх вайскоўцаў, ішла масавая эвакуацыя грамадзян краін Захаду і афганцаў, што супрацоўнічалі з імі.

У ноч на 31 жніўня амерыканскія вайскоўцы пакінулі кабульскі аэрапорт, паклаўшы канец амаль 20-гадовай вайсковай прысутнасці CША ў Афганістане.

У пачатку верасня быў абвешчаны склад часовага ўрада Афганістана, які ўзначаліў Махамад Хасан Ахунд, што займаў крэсла кіраўніка МЗС падчас першага праўлення «Талібану» і які знаходзіцца пад санкцыямі ААН з 2001 года.

Апошнія навіны