BE RU EN

Нямецкі дэпутат адправіўся ўплаў на выбарчы ўчастак, каб падтрымаць герояў Беларусі

  • 26.09.2021, 13:10

Відэафакт.

Гісторык Аляксандр Фрыдман распавёў пра цікавую акцыю «500 еўра за 500 метраў» дэпутата Бундэстагу ад партыі «Зялёныя» Мануэля Сарацына, які паслядоўна падтрымлівае беларусаў у супраціве рэжыму.

Сарацын у пачатку верасня абвясціў, што збіраецца адправіцца ўплаў на выбарчы ўчастак для галасавання, але каб гэта здарылася, трэба было сабраць ахвяраванні на суму 500 еўраў для аб'яднання Razam, якое дапамагае палітвязням у Беларусі.

Імаверна, суму сабралі, таму што сёння палітык падзяліўся паўгадзінным відэа, дзе ён плыве на выбарчы ўчастак, а за ім ідуць людзі, якія нясуць БЧБ-сцяг з «Пагоняй». Застаецца толькі здагадвацца якой тэмпературы была вада.

Апошнія навіны