BE RU EN

У Нарвегіі распавялі, калі прададуць апошняе бензінавае аўто

  • 26.09.2021, 12:13

Гэта адбудзецца значна раней, чым планавалася.

Апошні бензінавы аўтамабіль будзе прададзены ў Нарвегіі ў красавіку 2022 года, хоць улады краіны раней прагназавалі адмовіцца ад бензінавых аўто толькі ў 2025 годзе. Пра гэта паведамілі ў NAF.

Аналізуючы штомесячныя звесткі Рады інфармацыі аб дарожным руху (OFV) з 2017 года да верасня 2021, аналітыкі з Нарвежскай аўтамабільнай федэрацыі (NAF) прыйшлі да высновы, што жыхары краіны актыўна скупляюць менавіта электрамабілі. Так, на 15 папулярных машын, у Нарвегіі толькі адна прыпадае з РУЗ.

«Пры гэтым пакупніцкая здольнасць нарвежцаў практычна не змянілася і нават крыху вырасла», - адзначаюць спецыялісты.

У той жа час, спецыялісты адзначаюць, што поўная адмова ад аўто, якія працуюць на выкапнёвым паліве ў Нарвегіі можа адбыцца пазней.

«Электрыфікацыя павінна закрануць не толькі легкавыя аўтамабілі і грамадскі транспарт, але буйнагабарытныя цягачы і будаўнічую тэхніку. Дэкарбанізацыя такіх мадэляў можа заняць больш часу праз абмежаваны выбар і высокі кошт», - растлумачылі экспэрты.

Апошнія навіны