BE RU EN

Вусік станцаваў гапак пасля перамогі над Джошуа і адказаў на пытанне аб рэваншы

  • 26.09.2021, 10:10

Відэафакт.

Украінскі баксёр Аляксандр Вусік падолеў брытанца Энтані Джошуа ў чэмпіёнскім паядынку ў суперцяжкай вазе.

Пасля перамогі над супернікам Аляксандр Вусік выканаў на рынгу ўкраінскі гапак у гонар атрымання новых тытулаў і перамогі над брытанцам Энтані Джошуа, паведамляе korrespondent.net.

Таксама ўкраінскі баксёр пракаментаваў магчымасць рэваншу. Ён адзначыў, што хоча хутчэй вярнуцца дадому да сваёй сям'і.

«Я проста хачу дадому. Я са студзеня вельмі моцна рыхтаваўся да паядынку, быў мала са сваёй сям'ёй. Я вельмі моцна засумаваў па сваіх дзецях. Хачу бачыць іх, глядзець, як яны песцяцца, крычаць», - растлумачыў ён.

Са слоў спартоўца, бой прайшоў паводле яго плана. Энтані спрабаваў прыціскаць яго да канату, але гэта яму не дапамагло.

Украінскі 34-гадовы баксёр зараз валодае тытуламі WBA Super, IBF, WBO, IBO ў цяжкай вазе.

Паядынак з 31-гадовым Джошуа доўжыўся ўсе 12 раўндаў. Вусік перамог аднагалосным рашэннем суддзяў. Падлік судзейскіх запісак паказаў: 117-112, 116-112, 115-113.

Апошнія навіны