BE RU EN

Медыкі Крычава заяўляюць пра крытычную сітуацыю і перапоўненыя бальніцы

  • 25.09.2021, 21:47

Беларусаў заклікаюць вакцынавацца.

«Медыкі Крычава заяўляюць пра крытычную сітуацыю і перапоўненыя бальніцы» - матэрыял з такім загалоўкам апублікаваны на сайце раённай газеты за подпісам намесніцы галоўнага лекара Крычаўскай ЦРБ у медычнай частцы Дар'і Барысенкі, піша mogilev.online.

Канкрэтныя лічбы не прыводзяцца, але гаворыцца, што «колькасць захворванняў на каранавірусную інфекцыю знаходзіцца на досыць высокім узроўні». У матэрыяле настойліва рэкамендуюць усім жыхарам Крычаўскага раёна зрабіць прышчэпку ад COVID-19.

Згодна з афіцыйнымі лічбамі, што публікуе Міністэрства аховы здароўя, захворванне на каранавірус зараз трымаецца на самым высокім узроўні за ўвесь час пандэміі.

Апошнія навіны