BE RU EN

Украінскія і амерыканскія дэсантнікі правялі сумесныя вучэнні: эфектнае відэа

  • 25.09.2021, 19:37

Сёння прайшло першае ў гісторыі сумеснае дэсантаванне амерыканскіх і ўкраінскіх вайскоўцаў.

Вучэнні праходзілі на Явароўскім палігоне пад Львовам. Вайскоўцы скакалі з самалётаў вайскова-транспартнай авіяцыі ЗША С-130. У дэсантна-штурмавой групе прысутнічалі і польскія дэсантнікі, піша «Апостроф».

Маштабныя ўкраінска-амерыканскія вучэнні RAPID TRIDENT-2021 пачаліся яшчэ 20 верасня. Яны будуць праходзіць да 1 кастрычніка, прыцягнуты 6 тысяч вайскоўцаў з 15 краін-партнёраў.

Асноўная іх мэта - падрыхтоўка да сумесных вайсковых дзеянняў у складзе шматнацыянальных сіл. Разлічваюць, што вучэнні павінны павысіць узровень падрыхтоўкі ўкраінскіх байцоў і палепшыць сумяшчальнасць штабоў УСУ і дзяржаў-партнёраў.

Апошнія навіны