BE RU EN

У разгар каранавіруса ў Лідзе арганізуюць масавыя экскурсіі для пенсіянераў

  • 25.09.2021, 18:50

Ініцыятывы лідскага «прафзвязу» медработнікаў выклікаюць пытанні.

У Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы ўсё перапоўнена хворымі на каранавірус, але лідскі прафзвяз медработнікаў арганізуе для пенсіянераў і ветэранаў працы паездку на экскурсію ў Дворышчы 28 верасня, піша Канал Ліда - горад для жыцця.

Скажыце, гэта глупства або загад паменшыць нагрузку на пенсійны фонд? Рэжым, такім чынам, хоча вырашыць пытанне з колькасцю пенсіянераў у краіне?

Растлумачце бацькам, што гэта смяротна небяспечна, - заклікае тэлеграм-канал.

Апошнія навіны