BE RU EN

Кібер-партызаны паведамілі падрабязнасці пра атаку дронаў на базу АМАПа ў Менску

  • 25.09.2021, 18:16

Партызаны выказаліся пра лукашэнкаўскую СПА.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Кибер сливы»:

«Паведамляем пра паспяховае заканчэнне аперацыі адплаты. Аб'ект: база АМАП, вул. Герояў 120-й дывізіі, Менск».

Як сцвярджае тэлеграм-канал, група «Чорны Бусел» ажыццявіла скід з вялікай вышыні двух 5-літровых ёмістасцяў з запальнай сумессю. Інтэрвал - амаль 20 секунд. Трапленне ў цэль суправаджалася гучнымі ўсплёскам і выбліскамі. У суседніх амапаўскіх дамах прачнулася ўсё змяінае кубла.

Стрэлкамі на карце пазначаны трапленні.

Хвалёная лукашэнкаўская СПА не ў стане прыкрыць нават нашпігаваны рэжымнымі аб'ектамі раён.

Апошнія навіны