BE RU EN

Навуковец з ЗША спрагназаваў, што будзе са штамам каранавіруса «Дэльта»

  • 25.09.2021, 16:26

Экспэрт адзначыў, што вакцыны эфектыўна дзейнічаюць на варыянты каранавіруса.

Прэзідэнт Акадэміі прафілактычнай медыцыны, чалец Амерыканскай асацыяцыі аховы здароўя, амерыканскі навуковец казахскага паходжання Алмаз Шарман мяркуе, што варыянт каранавіруса «Дэльта» з павелічэннем колькасці вакцынаваных страціць сваю заразнасць. Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі ў пятніцу ў Алматы, адзначае gordonua.com.

Са слоў навукоўца, «Дэльта» - выключна заразны варыянт каранавіруса. Шарман упэўнены, што гэта апошні агрэсіўны варыянт каранавіруса і ў далейшым пандэмія павінна пайсці на зніжэнне.

Ён падкрэсліў, што цяпер ідзе згасанне «Дэльта»-варыянта, але ў будучыні ў выпадку нізкай долі вакцынаванага насельніцтва можна чакаць з'яўлення іншых варыянтаў.

Шарман адзначыў, што вакцыны эфектыўна дзейнічаюць на варыянты каранавіруса, асабліва на «Альфу» - хоць гэты варыянт заразны, але вакцыны яго задушылі. У «Дэльта»-варыянта па-іншаму, ён «выслізгвае ад вакцын», мяркуе навуковец. Тым не менш у 70-80% выпадкаў вакцыны дэманструюць сваю эфектыўнасць, дадаў ён.

Навуковец таксама паведаміў, што па меры павелічэння ахопу вакцынацыяй каранавірус страціць сваю агрэсіўнасць і ператворыцца ў звычайную інфекцыю.

Шарман - амерыканскі навуковец-медык казахскага паходжання, спецыяліст у галіне біямедыцынскіх і медыка-дэмаграфічных даследаванняў і міжнароднай аховы здароўя.

Апошнія навіны