BE RU EN

Беларусы жорстка выказаліся з нагоды платнага ўваходу ў школу

  • 25.09.2021, 19:36

Сярэдняя адукацыя бясплатная паводле закона.

Сёння стала вядома, што бацькоў у менскай Лошыцы прымушаюць укладаць дамовы на наданне паслуг «доступ ва ўстанову адукацыі» для вучняў. Чытач тэлеграм-канала «Баста» адрэагаваў на навіну пра гэта:

- Сярэдняя адукацыя бясплатная паводле закону. Мы, бацькі адной сярэдняй школы, проста напісалі калектыўны зварот у Міністэрства адукацыі.

Адказ быў просты - хто не набывае карткі для ўваходу ў школу, уваходзіць без карткі. Змагайцеся! Оруэлаўскай дыктатуры ў нас у Беларусі не будзе!

Апошнія навіны