BE RU EN

У цэнтры Масквы адбываецца масавы мітынг КПРФ супраць фальсіфікацыі «выбараў»

  • 25.09.2021, 14:51

Людзі скандуюць «Касуй!».

На Пушкінскай плошчы ў Маскве стартавала акцыя КПРФ у фармаце сустрэчы з дэпутатамі.

На мітынг прыйшлі, прынамсі, тысяча чалавек. Паліцыя ўключыла песню «Дзядзька Вова, мы з табой» праз гучнагаварыцель, каб заглушыць прамовы спікераў. Людзі скандуюць «Касуй».

Удзельнікі мітынгу спынілі спробу правакатараў з руху SERB сарваць акцыю.

Таксама ўдзельнікі мітынгу скандуюць " Свабоду Навальнаму!».

Апошнія навіны