BE RU EN

Некалькі словаў пра тое, чаму важна страйкаваць

  • 25.09.2021, 13:59

Памятайце пра гэта кожны раз, калі падыходзіце да станка.

Страйк – гэта адна з самых эфектыўных формаў негвалтоўнага пратэсту. Адна з нешматлікіх формаў, якая яшчэ не была апрабаваная беларусамі напоўніцу, піша тэлеграм-канал «Гані быкоў».

Некалькі месяцаў страйку ўсяго на некалькіх прадпрыемствах дапамаглі пакласці СССР – адзін з наймагутнейшых таталітарных рэжымаў у свеце.

Арганізаваны страйк у Беларусі здольны хутка і бязбольна знішчыць лукашызм.

Калі вы перажываеце за эканоміку краіны, то памятайце: ільвіная дзель згенераваных вашай працай прыбыткаў асядае ў кішэнях Лукашэнкі і ягоных сілавікоў, у афшорах і банках краінаў Персідскага заліва.

Сваёй працай вы корміце не настаўнікаў і лекараў, а пераважна Віцю, Колю і АМАП. Памятайце пра гэта кожны раз, калі падыходзіце да станка.

І, нарэшце, уключайце просты прагматызм. Калі Лукашэнка застанецца пры ўладзе, вы ўсё роўна застаняцеся без працы. Звальненні з заводаў ужо пачаліся і будуць прадаўжацца далей.

Выбар за вамі. Глядзіце, каб вам не было за гэты выбар сорамна ні перад сабой, ні перад дзецьмі.

Апошнія навіны