BE RU EN

Уваход у школу для беларускіх бацькоў становіцца платным?

  • 25.09.2021, 13:01

Шакавальныя факты з менскай Лошыцы.

Бацькоў у менскай Лошыцы прымушаюць заключаць дамовы на паслугі «доступ ва ўстанову адукацыі» для вучняў. Калі бацька адмаўляецца заключаць дамову, пачынаюць пагражаць дзецям адмовай у навучанні, што з'яўляецца злачынствам, паведамляе тэлеграм-канал «Вольная Лошыца».

«Вось такія дамовы далі дзецям, каб зрабіць пропускі. І сказалі, калі не заплачу, дзіця ў школу не пусцяць. Я вярнуў гэтую дамову ім назад», – паведаміў чытач тэлеграм-канала.

Пры гэтым Канстытуцыя абвяшчае: «Гарантуюцца даступнасць і бясплатнасць агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі».

«Калі не ведаеце, як абараніцца, калі парушаюцца вашыя правы і дзяцей, выкарыстоўвайце дыктафон. Гэта дапаможа ў будучыні змусіць злачынцаў да адказнасці», – раіць тэлеграм-канал.

Апошнія навіны