BE RU EN

У Беларусі ўвялі новыя правілы пераходу чыгункі

  • 25.09.2021, 10:52

Што нельга рабіць пры набліжэнні да шляхоў?

Цяпер у Беларусі афіцыйна нельга пераходзіць чыгунку ў слухаўках і каптурку, паведамляе «Белсат».

Пачалі працаваць новыя правілы, апублікаваныя на Нацыянальным прававым партале і зацверджаныя Міністэрствам транспарту.

Так, цяпер пры пераходзе праз чыгунку па пешаходных пераходах нельга карыстацца «мабільнымі тэлефонамі, навушнікамі, планшэтамі, відэаплэерамі, аўдыяплэерамі і да таго падобным, ролікавымі канькамі». Самакаты, ровары, скутары і іншыя сродкі перамяшчэння неабходна каціць побач з сабой.

А пры набліжэнні чыгуначнага транспарту неабходна адысці ад крайняй рэйкі не менш чым на 2 метры.

Апошнія навіны