BE RU EN

Навукоўцы распавялі, якой будзе зіма ў Беларусі

  • 24.09.2021, 18:08

Сваімі прагнозамі на зіму падзяліліся спецыялісты Інстытута прыродакарыстання НАН.

Цяперашні халодны верасень выклікаў хваляванне ў беларусаў. Калі ўжо ў пачатку восені слупок тэрмометра не перавышае дзесяціградусную адзнаку, то што будзе далей і асабліва зімой. Мінулая, напрыклад, уважаецца анамальна халоднай, піша «Вечерний Бобруйск».

- Калі казаць пра зіму мінулага года, яна не была экстрэмальнай. Людзі напалоханыя, проста даўно не было суровых зім. Зіма летась у Беларусі займае недзе 20 месца па рангу. Самая суровая зіма была за ўсю гісторыю інструментальных назіранняў Рэспублікі Беларусь - гэта зіма 1939 года (стаялі амаль саракаградусныя маразы), - распавёў галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі кліматычных даследаванняў Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Логінаў.

- Калі казаць якой будзе зіма, зноў жа можна зыходзіць з цыклічных праяў. На тэрыторыі Усходняй Еўропы праяўляюцца 8-гадовыя ваганні. Зараз мы знаходзімся як раз у мінімуме 8-гадовага цыкла. Не выпадкова мінулая зіма была досыць халодная. І верагоднасць такіх зім у наступны год таксама павышаецца. Гэта не азначае, што зіма будзе халодная, але імавернасць досыць высокая, - сказаў дырэктар Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Сяргей Лысенка.

Апошнія навіны