BE RU EN

У ААН расказалі праўду пра сітуацыю ў Беларусі

  • 24.09.2021, 16:49

Вярхоўная камісарка ў правах чалавека раскрытыкавала дзеянні беларускага рэжыму.

На 48-й сесіі Рады ААН у правах чалавека адбыўся інтэрактыўны дыялог, прысвечаны правам чалавека. Гаворка. Дарэчы, ішла і пра Беларусь. Вярхоўная камісарка Мішэль Бачэлет распавяла, што сітуацыя ў гэтым кірунку прадаўжае пагаршацца і ў 2021 годзе. Прадстаўнік рэжыму Лукашэнкі назваў яе даклад «поўным ілжывых абвінавачванняў».

Мішэль Бачэлет заявіла, што ў арганізацыі глыбока занепакоеныя «прадаўжэннем паліцэйскіх рэйдаў супраць арганізацыяў грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ», а таксама арыштамі і крымінальным пераследам праваабаронцаў і журналістаў. Бачэлет таксама згадала, што да канца жніўня 2021 года 129 арганізацый у Беларусі былі закрытыя або знаходзіліся ў працэсе ліквідацыі ўладамі, а незалежныя парталы навін былі названыя «экстрэмісцкімі».

- Маштабы і мадэль паводзінаў беларускіх уладаў сёння пераканаўча паказваюць, што абмежаванні свабоды слова і сходаў сярод іншых правоў чалавека ў першую чаргу накіраваныя на падаўленне крытыкі і нязгоды з палітыкай урада, а не на дасягненне якой-небудзь мэты, якая ўважаецца за законную ў адпаведнасці з правам правоў чалавека. Напрыклад, аховы грамадскага парадку, - заявіла Бачэлет.

Вярхоўная камісарка таксама дадала, што цяпер у Беларусі 650 чалавек знаходзяцца ў турме праз свае перакананні (толькі афіцыйна прызнаных праваабаронцамі - заўв.). Акрамя таго, яна адзначыла, што дагэтуль не было праведзена незалежнага расследавання аб фактах жорсткага абыходжання з дэманстрантамі ў жніўні 2020 года.

Апошнія навіны