BE RU EN

Курс на Кадафі

  • TELEGRAM-КАНАЛ «ГАНІ БЫКОЎ»
  • 24.09.2021, 15:47

Нічога не нагадвае?

Кадафі, які аднаасобна кіраваў Лібіяй 42 гады, і хацеў такім быць заўсёды.

Кадафі прыйшоў да ўлады як праціўнік карупцыі, а ў самым канцы свайго кіравання прызначаў на ключавыя пасады сваякоў.

Кадафі пагардліва называў пацукамі тых, хто паўстаў супраць яго. Нічога не нагадвае?

Наймаў баевікоў з суседняга Чада, плаціў ім шалёныя грошы і раздаваў віягру, каб яны гвалцілі мірных жыхароў.

Лібійскі дыктатар незадоўга да страты ўлады таксама наважыў атакаваць варожую Еўропу, адключыўшы сістэму перахопу нелегальных мігрантаў.

Ён як і наш дыктатар не адчуваў народнага гневу, а можа проста і не хацеў, бо ўся дзяржпрапаганда паўтарала яму пра завоблачныя рэйтынгі 90%.

Але людзі паступілі па-іншаму і змылі ва ўнітаз Кадафі ў даслоўным сэнсе гэтага слова. Яны разарвалі яго на часткі, а тое, што засталося ад цела, запіхнулі ў каналізацыйную трубу.

Успомнілася яшчэ, што незадоўга да звестак пра тое, што Кадафі забілі, Мядзведзеў заявіў, што лёс палкоўніка «вызначыць лібійскі народ».

Чым больш доўжыцца палітычная тыранія - вядома ж, якая ўсяляк спасылаецца на волю народа, - тым горшым бывае яе канец. Лукашэнку дастанецца не менш, чым Кадафі і Чаўшэску.

Telegram-канал «Гані Быкоў»

Апошнія навіны