BE RU EN

Ва Украіне спалілі 15 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт з Беларусі: Відэафакт

  • 24.09.2021, 15:16

ФОТА: DPSU.GOV.UA Гэта адбылося на адным з прадпрыемстваў горада Роўна.

Ва ўкраінскім Роўна знішчылі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт, затрыманых у чэрвені на беларуска-ўкраінскай мяжы.

ФОТА: DPSU.GOV.UA

Як паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны, гэта адбылося на адным з Ровенскай прадпрыемстваў у прысутнасці прадстаўнікоў фіскальных органаў. Украінцы спалілі 15 тысяч пачкаў цыгарэтнай кантрабанды.

Дарэчы, цягам апошняга месяца ўкраінскія памежнікі спынілі некалькі спробаў цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі: 16 верасня былі затрыманыя 7 тысяч пачкаў, 20-га - 2,5 тысячы, 23 верасня была затрыманая партыя цыгарэт на 4 тысяч даляраў.

ФОТА: DPSU.GOV.UA

Апошнія навіны