У САЗ прадставілі новыя рэкамендацыі ў лячэнні COVID-19
- 24.09.2021, 14:43
Метады датычацца дзвюх груп пацыентаў.
Спецыялісты САЗ ухвалілі правядзенне лячэння ад COVID-19 монакланальнымі антыцеламі.
Адзначаецца, што гэты метад лячэння COVID-19 рэкамендуецца ўжываць пераважна ў дачыненні да цяжкахворых або пацыентаў, у якіх не выпрацаваліся антыцелы падчас вакцынацыі.
Пра гэта паведамляе часопіс BMJ.
У САЗ паведамляюць аб мэтазгоднасці выкарыстання ў такіх выпадках двух монакланальных антыцелаў - казірывімаба і імдэвімаба, пры супольным выкарыстанні якіх, за кошт іх атакі на спайкавы бялок каранавіруса SARS-CoV-2, інфікаванне клетак спыняецца.
Спецыялісты адзначаюць, што лячэнне антыцеламі зніжае рызыку трапляння ў лякарню, а таксама скарачае працягласць сімптомаў COVID-19 у пацыентаў, якія маюць высокую рызыку захварэць у цяжкай форме.
Пасля праведзеных даследаванняў гэтыя антыцелы неабходна ўжываць, у першую чаргу, у дачыненні да цяжкахворых на COVID-19, якія знаходзяцца ў крытычным стане і маюць патрэбу ў падключэнні да апаратаў ШВЛ.
Для іншых груп пацыентаў, на думку экспэртаў, такое лячэнне наўрад ці будзе эфектыўным.
Аднак для яго правядзення неабходна масавае выкарыстанне сералагічных экспрэс-тэстаў.