BE RU EN

У Ганцавіцкім раёне можна купіць аэрадром

  • 24.09.2021, 14:34

Яго плошча - 1,3 гектара.

Стары аэрадром у Ганцавіцкім раёне выставілі на аўкцыён. Пачатковы кошт лота - 14,1 тысячы рублёў, паведамляе Беларуская ўніверсальная гандлёвая біржа.

Знаходзіцца аэрадром недалёка ад райцэнтра. Аб'ект пабудавалі ў 1980 годзе.

Плошча аэрадрома складае 1,3 гектара. Паводле ўмоваў таргоў, размясціць на ім можна аб'екты сельскагаспадарчай, прамысловай вытворчасці, грамадскага харчавання, гандлю і паслуг.

Аўкцыён адбудзецца 22 кастрычніка. Стартавы кошт - 14,1 тысячы рублёў.

Апошнія навіны