BE RU EN

Электроннае поле цудаў

  • ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕРПОМ ПО»
  • 24.09.2021, 12:04

Хто б сумняваўся!

"Грамадскі штаб назірання за выбарамі ў Маскве не выявіў слядоў узлому і укідаў у электронным галасаванні", напісаў у сваім тэлеграм-канале намеснік старшыні грамадскай палаты Масквы, кіраўнік штаба назірання за выбарамі Аляксей Венедыктаў.

Ну, хто б сумняваўся! Ніякага іншага варыянту, які хоць неяк кідаў бы цень на апошні вынік, і быць не магло. Заявіла ж напярэдадні верхняя спікерка Мацвіенка, што электроннае галасаванне можа быць уведзенае і на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года.

Але не трэба быць вялікім сацыёлягам ці палітолагам, каб зразумець: не могуць настолькі дыяметральна процілегла адрознівацца перавагі выбарнікаў зыходзячы толькі са спосабу падачы імі свайго голасу.

Гэтак сама, як відавочна, што не можа партыя ўлады прадаўжаць перамагаць усіх і ўся з такім адрывам, нягледзячы на крызіс, каранакрызіс, павышэнне ёю пенсійнага ўзросту, падаткаў, коштаў і падзення прыбыткаў гэтых самых выбарнікаў восем гадоў пры відочным узбагачэнні палітэліты, якая гэтую партыю і прадстаўляе.

Відавочна, што не можа трапіць у парламент новая партыя, пра якую большасць выбарнікаў не толькі нічога не ведае, але нават нічога не чула ("Новыя людзі"). Толькі калі сам Кірыенка не загадаў запрасіць у Думу правільных "лібералаў"-спойлераў, прадаўжаючы палітычна анігіляваць "Яблык" (дарэчы, пад воплескі прагрэсіўнай ліберальнай грамадскасці, спадзяемся, што яна засталася таксама задаволеная).

Відавочна, відавочна, відавочна....

Усім і ўсё. Ніхто ўжо надта нічога не хавае. Калі нават Ваню Урганту на Першым канале дазволілі троліць пералік вынікаў ДЭГ у сталіцы.

Відавочна і кандыдатам у дэпутаты Дзярждумы, якія стварылі кааліцыйны камітэт "За скасаванне ДЭГ", што нічога гэта не зменіць.

І самой уладзе, што можна прадаўжаць тварыць у краіне ўсё што заўгодна і маляваць Пуціну хоць кадыраўскія 99,7% у 2024-м. Электронна. А калі трэба, паважаныя людзі ўсё пералічаць і скажуць, "што так яно і было".

Не відавочна гэта толькі большасці расейскіх грамадзянаў, якія прадаўжаюць меркаваць, што ўсё гэта ніяк не тычыцца іхняга жыцця. І ў гэтым і ёсць галоўная праблема. Праблема, якую рана ці позна, але ўжо ўзведзеную ў ступень, усё роўна давядзецца развязваць ім і іхнім дзецям.

Тэлеграм-канал «Серпом По»

Апошнія навіны