BE RU EN

Кошты нафты дасягнулі трохгадовага максімуму

  • 24.09.2021, 11:07

Кошт маркі Brent расце чацвёрты дзень запар.

Кошт лістападаўскага ф'ючэрса нафты маркі Brent вырас да $ 77,5 за бараль да 07:59 паводле менскага часу 24 верасня. Такім чынам, Brent дасягнуў максімальнага значэння з кастрычніка 2018 года. Кошты нафты растуць чацвёрты дзень запар, паведамляе «Коммерсант».

Нафта WTI з пастаўкай у лістападзе таксама прадаўжае рост. На 08:06 паводле менскага часу яна гандлюецца на ўзроўні $ 73,4 (+0,17%).

На сыравінны рынак пазітыўна ўплываюць звесткі пра запасы нафты ў ЗША, а таксама паслабленне амерыканскай валюты. У такіх умовах рубель змог умацавацца супраць даляра насуперак запланаванаму пашырэння санкцый супраць расейскай дзяржпазыкі.

Апошнія навіны